У лесе, прыкладна за пяць кіламетраў ад вёскі Яроміна Віцебскага раёна, ягаднікі наткнуліся на незакапаную яму, у якой хавалі свіней — іх канфіскоўвалі ў суседніх вёсках у сувязі з успышкай афрыканскай чумы.

Яма знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад прасёлачнай дарогі. Трупы жывёл былі ўсяго толькі прысыпаны тонкім слоем грунту, які змылі дажджы, што нядаўна прайшлі. Зараз на дне катлавана сабралася вада, бачны гнілыя астанкі жывёл, якія распаўсюджваюць вакол смурод.

Знойдзенае месца пахавання свіней знаходзіцца менш чым за 25 кіламетраў ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?