Усяго патроху3939

Шоўмен Усевалад Сцебурака ажаніўся з дызайнеркай топавага рэкламнага агенцтва + фота

17 ліпеня быў зарэгістраваны шлюб паміж беларускім паэтам і шоўменам Усеваладам Сцебуракам, якога ўжо паспелі назваць беларускім «сэкс-сімвалам», і 25-гадовай Ганнай Бабіцкай — фатографам і дызайнеркай топавага рэкламнага агенцтва «Крынь».

Падзея адбылася якраз у 32-і дзень народзінаў Усевалада.

«Што ёсць шлюб для нас? Гэта еднасць блізкіх асобаў рознага полу!»

Усевалад часта вядзе розныя святы, у тым ліку вяселлі, таму рознага «стандартнага нудоцця», па яго словах, ён наглядзеўся, і ўласнае свята хацелася зрабіць больш запамінальным. «Уся нашая працэдура была свецкай — прайшла ў Кастрычніцкім ЗАГСе Мінску ў выглядзе так званага «несвяточнага роспісу» — то бок без пафасу і банальнасцей», — узгадвае Усевалад.

«Пасля была фотасесія ў салоне «Атэлье партрэту» у вядомага мінскага фатографа Славы Паталаха ды святочная вячэра ў рэстаране з прысутнасцю самых блізкіх сваякоў.

Гэтымі падзеямі ўсё не абмяжуецца і ўжо ў суботу плануецца другая частка свята для сяброў — у прыгожым месцы за межамі горада.

«Чаму свята падзелена на дзве часткі? Бо бацькі і сябры рознага веку і тое што цікава і зручна адным — складана іншым.
То бок з павагі да розных нашых блізкіх мы вырашылі зрабіць менавіта так».

Хуткім часам маладых чакае мядовы месяц на Кіпры.

Мы, ў сваю чаргу, далучаемся да віншаванняў і жадаем шчасця маладым!

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Памэла Андэрсан пачала сустракацца з вядомым галівудскім акцёрам, старэйшым за яе на 15 гадоў2

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь1

Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал1

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі8

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць