Белстат апублікаваў дадзеныя пра колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі ў калгасах Беларусі. Згодна з імі,

на пачатак 2013 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях было 44 600 трактараў.
Гэта найменшы паказчык за апошнія пяць гадоў.

Аднак цікавае не гэта. Штогадовы паказчык спісання трактараў складае 6–9%. Такім чынам, на металалом штогод адпраўляюць каля 4 тысяч трактараў.

За 2008–2012 агулам было спісана 18 851 трактар! Гэта каля 40% ад колькасці такой тэхнікі ў краіне.

Падобная сітуацыя і з камбайнамі. Яны бываюць шасці відаў — для зерня, бульбы, буракоў, сіласа, кукурузы і лёну.

Агулам на пачатак 2013 года — 17,5 тысячы камбайнаў. За апошнюю пяцігодку было спісана больш за 8,3 тысячы камбайнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?