Прадаўцы ў Беларусі абавязаныя ўказваць цэны на тавары, незалежна ад спосабу іх рэалізацыі, толькі ў беларускіх рублях. Як паведамілапрэс-служба Міністэрства гандлю, такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада № 602.
Дапускаецца ўказваць цэны як у беларускіх рублях, гэтак і ў замежнай валюце, калі прадавец мае права ажыццяўляць рэалізацыю тавараў за замежную валюту ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках. «Гэтае новаўвядзенне дазволіць навесці парадак асабліва ў гандлі па ўзорах, што ажыццяўляецца як з дапамогай рэкламы, якая размяшчаецца ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, гэтак і ў
Апрача таго, у «мэтах выключэння практыкі ўвядзення ў зман спажыўцоў аб рэальных памерах скідак, што распаўсюдзілася апошнім часам, пастановай уводзіцца парадак давядзення такой інфармацыі да спажыўцоў».Так, вызначана, што інфармацыя аб памеры скідак павінна даводзіцца ў працэнтных адносінах да ўстаноўленай рознічнай цаны тавару або ў абсалютным выражэнні ў грашовых адзінках.
Суб`ектам гаспадарання, у якіх ёсць свая вытворчасць (як правіла, гэта фермеры, агракамбінаты, перапрацоўшчыкі прадукцыі), дазволена рэалізоўваць свой тавар спажыўцам праз
У мэтах забеспячэння кантролю за паступленнем спецыялізаваных харчовых прадуктаў для харчавання спартсменаў і іх рэалізацыяй на рынку Беларусі,папярэджання выпадкаў рэалізацыі фальсіфікаванай прадукцыі і прадукцыі, якая ўтрымлівае забароненыя кампаненты, пастановай забаронена рэалізацыя такіх прадуктаў на рынках і па ўзорах
Апрача таго пастановай вызначана, што прадавец абавязаны мець бракеражны журнал толькі ў выпадках, устаноўленых Міністэрствам гандлю (бракераж — працэс прыняцця рашэння аб адпаведнасці знешняга выгляду і смакавых якасцяў прадукцыі шляхам зняцця пробы; бракеражны журнал адзначае ўсе правераныя стравы і кожнаму з іх ставіцца ацэнка).
А таксама з улікам таго, што на сёння заканадаўствам прадугледжана падраздзяленне на нацэначныя катэгорыі толькі рэстаранаў, кафэ, бараў удакладненая інфармацыя, якая даводзіцца да спажыўцоў на шыльдзе і (або) інфармацыйнай таблічцы: звесткі аб нацэначнай катэгорыі павінны ўказвацца толькі для аб`ектаў, у якіх заканадаўствам прадугледжана яе наяўнасць (кафэ, бары, рэстараны).