Грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар «Трэці сэктар» запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста‑11».

‑Калі табе ад 16 да 25 год і ты жывеш у Горадні, табе цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца зь вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект «Школа Маладога Журналіста» ДЛЯ ЦЯБЕ!

У межах «Школы» цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт‑і радыё‑ журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.

Заявы на ўдзел у «ШМЖ‑11» можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а‑11.

Заявы прымаюцца да 21 верасьня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75‑71‑72; (+375 29) 7843221, 1068594.

«Твой Стыль»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0