Смяротнік зладзіў выбух у суніцкай мячэці ў ірацкай правінцыі Дыяла, у выніку чаго загінулі не менш за 20 чалавек і каля 50 пацярпелі, паведамілі мясцовыя ўлады.

Па дадзеных уладаў, усе ахвяры былі мірнымі грамадзянамі.

Апошнія чатыры месяцы ў Іраку назіраецца ўсплёск гвалту: па дадзеных ААН, за гэты час у краіне загінулі больш за 2,5 тысячы чалавек.

Міжэтнічная і міжрэлігійная напружанасць у Іраку таксама ўзмацнілася. Аб’ектамі атак усё часцей робяцца мячэці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?