Жыццё паводле строгага раскладу, штодзённыя трэніроўкі, магчымасць пабачыць сям’ю раз на месяц — здавалася б, такое дзяцінства цяжка назваць шчаслівым.
Але хлопцы з пастаўскай футбольнай акадэміі жывуць спортам і не без падстаў лічаць, што ім пашанцавала.
Футбольную акадэмію «ПМЦ-Паставы» каля пяці год таму заснаваў мясцовы прадпрымальнік, які трымае фірму па вырабу мэблі.
Бізнэсовец, што дае грошы на дзіцячы спорт — з’ява сама па сабе ўнікальная дла нашай краіны.

Вучыцца майстэрству футбола тут могуць усе жадаючыя пастаўскія дзеткі, а для таленавітых іншагародніх спартоўцаў створаны адмысловы інтэрнат. Высокіх дасягненняў і абавязковых перамог ад трэнераў і футбалістаў не патрабуюць — больш увагі надаюць трэніроўкам. Аднак дасягненні немалыя: пастаўскія каманды раз-пораз перамагаюць на турнірах, а выпускнікі граюць у беларускіх і расійскіх клубах.

Як жывуць маладыя футбалісты, што з’ехаліся ў Паставы з розных куточкаў Беларусі? І што перашкаждае стварыць такую ж сістэму ў іншых гарадах і мястэчках краіны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?