19.07.2013 / 19:59

Як закахацца ў яго ізноў? 7

Некалькі простых правілаў.

Памятаеш, калі яго ўсмешка выклікала ў цябе дрыжыкі ў каленках, а калі ён абдымаў цябе, табе хацелася спыніць гэта імгненне вашай блізкасці? А яго вусны здаваліся самымі пяшчотнымі і жаданымі ў свеце? І табе хацелася толькі радаваць яго магчымым і немагчымым чынам? Здавалася б, гэты час далёка ў мінулым…

На самай справе гэта вельмі распаўсюджаная праблема сярод пар. Некалі ідэальны мужчына здаецца ў лепшым выпадку звыклым, як хатнія тапкі, а ў горшым — наборам суцэльных недахопаў. Але пры гэтым вельмі важна не «закапацца» у руціне і захаваць тую іскру, якая калісьці прымушала вашыя целы і сэрцы гарэць.

Напішы любоўны ліст

Прычым пажадана на паперы. Няхай ён будзе мілым і кранальным, намалюй там ваш партрэт або проста сэрцайка, напішы, што ты любіш яго і які ён выдатны (і сама пры гэтым успомніш пра гэта). Толькі будзь канкрэтнай ў пералічэнні яго выдатных рыс характару і добрых якасцяў.

Святкуйце вашы дасягненні і перамогі — нават самыя нязначныя

Новая праца, павышэнне па службе, удалы праект, яечня, што не падгарэла — ну чым не прычына адзначыць? На самай справе іх мноства вакол, гэтых прычын, трэба толькі ўмець іх бачыць і дзяліцца радасцю з каханым чалавекам. А ў ідэале добра было б ладзіць такія вось маленькія «святы» кожны вечар — але толькі ўвесь час па-рознаму.

«Выбух з мінулага»

Паўтарыце ваша першае спатканне — прайдзіцеся па тых самых месцах, пасядзіце ў той жа кавярні… Атмасфера прымусіць вас абодвух зноў выпрабаваць тое самае пачуццё закаханасці і захаплення, якое ўзнікла паміж вамі калісьці і якое, дарэчы, нікуды не сышло! Проста схавалася глыбей.

Здзіўляй яго часцей

Гэта могуць быць зусім дробныя прыемныя сюрпрызы: кава раніцай ў ложак або яго любімая страва на вячэру, квіток на канцэрт любімага гурту — і да таго падобнае. Павер, дарыць прыемныя падарункі любімаму і глядзець, як ён радуецца ім нібы дзіця — гэта непаўторнае адчуванне!

Дадай рамантыкі

Сустрэнь яго ўвечары ў сэксуальнай бялізне, або выцягні на пікнік на змярканні, або адпраўляйцеся сустракаць світанак да бліжэйшага вадаёма… Успомні, як гэта было калісьці, ты хацела, каб у вас было як мага больш рамантычных, запамінальных момантаў разам. І гэта цудоўнае жаданне, чаму б не аднавіць яго зноў?

0
R / Адказаць
19.07.2013 / 20:41
Хай ён сам ў бялізне ўвечары сустракае! Калі пачнеце пісаць пра геяў?
0
R / Адказаць
19.07.2013 / 22:49
Шаноўны, гэты нік заняты.
0
I / Адказаць
20.07.2013 / 18:26
Idzi!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру