19.07.2013 / 20:03

Лукашэнка: Сітуацыя ў эканоміцы няпростая, але ніякай катастрофы няма 4

Праца банкаўскай сістэмы Беларусі, сітуацыя на фінансавым і валютным рынках стала 19 ліпеня асноўнай тэмай даклада старшыні праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай Аляксандру Лукашэнку.

Паводле звестак прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя ў эканоміцы Беларусі, як і ва ўсім свеце, складаецца няпростая, але ніякай катастрофы няма, паступова скарачаюцца складскія запасы прадпрыемстваў, паступаюць утаргаваныя ад рэалізацыі сродкі. «Гандлёвае сальда на сёння станоўчае. Гэта таксама вельмі добра ў сітуацыі, якая складваецца ў нашым гандлі на знешніх рынках», — сказаў ён.

Дадатковы эканамічны эфект у плане знешнегандлёвай дзейнасці і інвестыцый чакаецца і паводле вынікаў візіту беларускай дэлегацыі ў КНР, падчас якога дасягнуты двухбаковыя дамоўленасці на агульную суму прыблізна 1,5 млрд. долараў. Бакі маюць намер таксама актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, якое ўжо сёння ацэньваецца ў мільярды долараў. «Кітайскія партнёры абяцалі, што з інвестыцыямі ў нас праблем не будзе, у іх ёсць грошы, яны б хацелі інвеставаць у нашу эканоміку», — адзначыў беларускі кіраўнік.

«Мы павінны ісці тым курсам, які мы вызначылі. Ні ў якім разе нічога штучна не павінны рабіць: ні ўтрымліваць, ні дэвальваваць, ні нацыяналізаваць, ні прыватызаваць. Як мы абяцалі, тым курсам і павінны ісці, як ішлі дагэтуль. Насельніцтва і суб’екты гаспадарання павінны разумець: попыт вялікі — цана большая, маленькі ці яго няма — цана меншая, у тым ліку і валюты. Грошы — гэта таксама тавар», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён папярэдзіў кіраўніка Нацбанка пра недапушчальнасць эмісійнага крэдытавання эканомікі: «Надрукаваць і ўкінуць нейкія шалёныя грошы — гэтага быць не павінна ні ў якім разе».

Ермакова адзначыла, што сітуацыя на фінансавым і валютным рынках, а таксама ў цэлым у банкаўскай сістэме краіны застаецца стабільнай. Банкаўская сістэма здольная выконваць свае функцыі па крэдытаванні эканомікі і абслугоўванні насельніцтва, у тым ліку ў частцы продажу валюты. Нацбанк рэгулярна адсочвае сітуацыю ў абменных пунктах. «Нягледзячы на тое, што дзесьці хтосьці імкнецца паказаць, што ёсць чэргі, сітуацыя нармальная. Банкі сваю функцыю выконваюць, і валюты досыць, наяўнай у тым ліку, — заявіла кіраўнік Нацбанка. — Досыць сродкаў і для фарміравання золатавалютных рэзерваў, выплат па даўгавых абавязацельствах».

Паводле слоў Ермаковай, у сферы знешняга гандлю назіраецца зніжэнне дэбіторскай завінавачанасці, а валютная выручка ў чэрвені перавысіла вынік папярэдняга месяца.

Кіраўнік Нацбанка станоўча ацаніла перспектывы развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з КНР: «Падпісана шмат кантрактаў, у тым ліку экспартных, інвестыцыйных, па вытворчасці ў нашай рэспубліцы тавараў, якія потым пойдуць на экспарт».

Абмяркоўвалася таксама пытанне пра выдзяленне кітайскім бокам незвязанага крэдыту для папаўнення золатавалютных рэзерваў Беларусі. «Мы спадзяемся, што на сустрэчы прэм’ераў нашых краін ён будзе ўжо канчаткова даведзены да лагічнага завяршэння», — заявіла Ермакова.

0
миша / Адказаць
19.07.2013 / 20:07
эта ситуация возникла потому что слишком пересидел ты.
0
Саша / Адказаць
19.07.2013 / 20:26
верым, ну навошта ты так.
0
рдс / Адказаць
20.07.2013 / 09:08
а если б была он бы сказал что что-то не так? мы помним 2011 когда тоже все было хорошо...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру