Музыка44

«Басовішча» стартавала ў дождж — фотарэпартаж

Вечарам у пятніцу, 19 ліпеня, ва ўрочышчы Борык каля Гарадка на Беласточчыне (Польшча) стартаваў двухдзённы фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Фестываль сёлета адбываецца 24-ы раз. Першы быў арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў у ліпені 1990 года. Ад абрэвіятуры арганізацыі — БАС — паходзіць назва фестывалю.

На суботу на фэсце запланаваныя выступы гуртоў Clover Club, Dzieciuki, Akute, Vinsent’a, а таксама ўкраінцаў Perkalaba, палякаў Orkiestra Klezmerska Teatru Sejnenskiego і Indios Bravos. Закрые фэст гурт The Toobes.

На «Басовішчы» працуе брыгада журналістаў «Нашай Нівы».

Глядзі таксама: Поўная праграма фэсту «Басовішча ХХІV».

Увесь гэты час фактычнымі арганізатарамі фестывалю былі студэнты-беларусы з Беласточчыны. Галоўны спонсар фестывалю — як ні парадаксальна, польскі ўрад, а не беларускі.
Паколькі студэнты не недта ўмелі рабіць справаздачы за дзяржаўную датацыю на фестываль, то субсідыі спыніліся. Так што два апошнія гады фінансавымі справамі фестывалю займаліся яго старэйшыя сябры і прыхільнікі. У самым галоўным — атмасферы і спосабе арганізацыі — «Басовішча» захавала свой студэнцкі характар, у якім шмат непасрэднасці, энтузіязму і імправізацыі.

Галоўны цяжар арганізацыйна-лагістычнай працы перад, пасля і ў часе фестывалю бяруць на сябе беларускія студэнты, якія ўсю сваю працу выконваюць задарма.
Гэта падкрэслівае Ганна Пякарская, студэнтка другога курсу культуралогіі: «Басовішча заўсёды арганізоўвалі студэнты і заўсёды рабілі гэта бясплатна. Мы працягваем гэтую традыцыю».

Сёлетні фестываль адметны тым, што на ім выразна заўважаецца змена пакаленняў, якая адбылася сярод яго арганізатараў. Ганна Пякарская — дачка Барбары і Міраслава Пякарскіх, якія арганізавалі першае «Басовішча» ў ліпені 1990.
Сярод студэнтаў-арганізатараў сёлетняга фестывалю таксама Аляксандр Ваўранюк, сын Аліны і Міколы Ваўранюкоў, якія арганізоўвалі «Басовішчы» ў першай палове 1990-х.

Кожнаму гурту і выканаўцу, які выступае на «Басовішчы», арганізатары выдзелілі аднаго апекуна-студэнта, які дапамагае з усімі арганізацыйнымі справамі, такімі як кватараванне, харчаванне, транспарт.
Выканаўцаў «Басовішча» — большасць якіх з Беларусі — селяць у Гарадку і ў навакольных мясцовасцях. Некаторыя выканаўцы, праўда, так упадабалі атмасферу ва ўрочышчы Барык, што прыязджаюць з намётамі, якія расстаўляюць на адмысловым полі непадалёк ад сцэны або ў лесе, дзе «кватаруецца» бальшыня гледачоў.

Жывую трансляцыю з «Басовішча-2013» можна будзе пачуць на сайце радыё Рацыя (www.racyja.com). Трансляцыя канцэртаў 19 і 20 ліпеня пачынаецца а 17-й гадзіне.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць