20.07.2013 / 10:13

Лукашэнка павіншаваў артыстку Трухіну, а Нэльсана Мандэлу праігнараваў 6

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ларысу Трухіну з юбілеем, паведамляе яго прэс-служба.

«У Беларусі шматлікія прыхільнікі добра ведаюць і цэняць Вас як выдатную спявачку і добрага сябра Беларусі, чыя творчасць садзейнічае захаванню культурнай спадчыны беларускага народа і ўмацаванню дружбы паміж нашымі краінамі», — цытуе віншаванне БелТА.

Цікава, што беларускія сайты навін і сайт прэзідэнта не згадваюць віншаванне з 95-годдзем знакамітага змагара з апартэідам, прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў 1994—1999 гг. Нэльсана Мандэлы, якое шырока святкавалася 18 ліпеня.

Ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, а вядомыя палітычныя сусветныя дзеячы нават запісалі відэазварот-віншаванне.

На сайце Лукашэнкі 18 ліпеня пазначана толькі адна навіна «Прэзідэнт узнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Днём раней Лукашэнка вярнуўся з Кітая. 19 ліпеня віншаваў Вахтанга Кікабідзэ.

nn.by

0
Морофок / Адказаць
20.07.2013 / 10:49
Што ишчо за Мандэла такая нируская? Эци галубые за запаце пусць мандэлав сваих и цылуют и праздравляют.
0
re / Адказаць
20.07.2013 / 11:02
Дрэнна працуе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.
0
каб быць у курсе / Адказаць
20.07.2013 / 11:25
Дамачка аўтар гімна саюза Беларусі і Расіі
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру