20.07.2013 / 21:32

У электрычцы Мінск — Барысаў распылілі пярцовы газ 5

Сёння, 20 ліпеня, у электрацягніку Мінск — Барысаў двое маладых людзей распылілі пярцовы газ. Хуліганы былі затрыманыя машыністам, але на наступнай станцыі іх адпусцілі.

Пра гэта паведаміў НН відавочца здарэння.

Выпадак здарыўся каля 16.40. У раёне станцый Зарэчнае і Чырвонае Знамя двое маладых людзей непрыкметна распылілі пярцовы газ у тамбуры і вагоне (у раёне 3 і 4 вагонаў). Хуліганы ішлі з «галавы» цягніка ў хвост.

Людзі зразумелі ў чым справа, калі пачаўся кашаль, пяршэнне ў горле, вачах. Пасажыры (сярод якіх, дарэчы, былі дзеці і старыя) сышлі ў суседні 5-ы вагон.
Машыніст з’явіўся праз 1–2 хвіліны і прайшоў у канец цягніка за хуліганамі. Там ён затрымаў іх і павёў, мяркуючы па ўсім, у кабіну. Аднак ужо на наступным станцыі гэтыя двое ўжо былі заўважаныя на пероне вясёлыя і задаволеныя. Мяркуючы па ўсім, іх адпусцілі, паведамляе чытач.

nn.by

0
Отпустили / Адказаць
20.07.2013 / 21:36
тоже ехал там. два фаната в рыночных кепках stone island тягались туда-сюда по вагонам. опять прошли через мой вагон, и тут же люди начали кашлать и с вагона уходить. вернулись уже с машинистом. но на станции после Смолевич (вроде) уже стояли на платформе
0
Андрей / Адказаць
20.07.2013 / 22:40
М-да... Почему их отпустили? Им бы суток 15 ввалить, пусть посидят подумают о своём поведении.
0
ап / Адказаць
21.07.2013 / 00:13
А 3 жніўня ў Менску пройдзе буйнейшы неанацысцкі прайд Турнір White Rex - зборышча расейскіх ультраправых пад дахам.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру