Кароль Бельгіі Альберт II збіраецца сёння адмовіцца ад пасады на карысць свайго сына, наследнага прынца Філіпа. Пасля дваццаці гадоў на троне, заявіў 79-гадовы манарх, ён занадта стары, каб працягваць годна выконваць свае функцыі.
Па словах караля, яго старэйшы сын цалкам гатовы заняць пасаду. Напярэдадні, у сваёй апошняй прамове кароль Альберт II заклікаў свой народ да згуртаванасці. Ён нагадаў бельгійцам, што Бельгія дамаглася многага ў забеспячэнні поўных гарантый аўтаноміі сваіх рэгіёнаў і абшчын.
Адносіны паміж палітычнымі партыямі, якія прадстаўляюць фламандскую і валонскую этнічныя групы, абвастрыліся настолькі, што амаль паўтара года, аж да снежня 2011 года краінай кіраваў часовы ўрад.