Не зважаючы на дождж, дзве сотні рыцараў, лучнікаў і высакародных прыгажунь бавіліся самі і рабілі для публікі прыгожае сярэднявечнае відовішча, піша «Салідарнасць».

V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры, «Наш Грунвальд», які праходзіць у Дудутках 20–22 ліпеня, паспрабаваў аднавіць падзеі 1410 году, калі аб’яднанае беларуска-польскае войска дала адпор арміі Тэўтонскага ордэну пад вёскай Грунвальд. Эфект ад той перамогі цяжка перааацаніць — пасля паразы пад Грунвальдам нага нямецкага жаўнера не ступала на беларускую зямлю 500 год.

І гасцям, і ўдзельнікам свята давялося прайсці выпрабаванне надвор’ем — дождж і вецер усю суботу не дадавалі спакою, але арганізатары і ўдзельнікі фестывалю абяцанне стрымалі. Турнір, бугурты і ўласна рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам адбыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?