Выцек гіпахларыту натрыю адбыўся ў памяшканні станцыі дазавання і хларавання «Эматрон» воднаспартыўнага корпуса санаторна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва», размешчанага ў пасёлку Ждановічы Мінскага раёна.

«Разліў адбыўся ў памяшканні станцыі дазавання на плошчы 0,8 кв.м з распаўсюджваннем пароў хлору па паветранай зоне корпуса», — сказалі ў МНС.

Службай хімічнай і радыяцыйнай абароны Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС быў праведзены замер канцэнтрацыі пароў хлору,

перавышэнне склала 4 разы.
Пры правядзенні аналізу разлітага рэчыва выяўлена лёгкае шчолачнае асяроддзе. Праведзена нейтралізацыя гэтага асяроддзя аднаадсоткавым растворам воцатнай кіслаты з вадой у суадносінах 1:10. Арганізавана праветрыванне памяшканняў. На месцы паўгадзіны працавалі пяць звёнаў газадымаахоўнай службы. «Пасля правядзення ратавальнікамі мерапрыемстваў гранічна дапушчальная канцэнтрацыя — у межах нормы», — растлумачылі ў ведамстве.
На момант узнікнення інцыдэнту ў корпусе знаходзіліся 20 чалавек: 15 наведвальнікаў і 5 прадстаўнікоў абслуговага персаналу.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС усё самастойна пакінулі корпус. У выніку ўцечкі 12 чалавек былі дастаўлены для абследавання ў бальніцу, 11 з іх — адпачывальнікі грамадзяне Расіі, а 12-й — старшы інструктар басейна.
Ён быў шпіталізаваны з дыягназам «інгаляцыйнае атручванне» ў рэанімацыйнае аддзяленне (стан сярэдняй ступені цяжкасці).
Таксама яшчэ адна адпачывальніца была дастаўлена ў аддзяленне пульманалогіі (стан здавальняючы).

«Тэхнічнае абслугоўванне станцыі дазавання і хларавання «Эматрона» праводзіць персанал прыватнага прадпрыемства два разы на тыдзень. Апошняе абслугоўванне было праведзена 19 ліпеня», — дадалі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?