Дзіця з Расіі (дата нараджэння — 30 жніўня 2012) атрымала сур’ёзныя траўмы ў гасцях у беларускіх сваякоў.
Выпадак адбыўся ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Мінчук 1991 года нараджэння, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, выпусціў хлопчыка: падчас гульні на вуліцы ён падкінуў уверх і не ўтрымаў у руках свайго пляменніка. Дзіця разам з маці 1981 года нараджэння з Яраслаўля знаходзіліся ў гасцях у прабабулі ў Беларусі.
Пры падзенні дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні ў выглядзе закрытайчэрапна-мазгавой траўмы, пералому патылічнай косткі. Хлопчык шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне.
Праводзіцца праверка.