Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, у пяці чалавек, асуджаных за Плошчу-2010, скончыліся тэрміны адбыцця пакарання. Гэта Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Віталь Рымашэскі і Сяргей Марцалеў. «Вяртаецца пэўная воля да людзей», — адзначае Равяка.

З Марцалева знялі абмежаванні 20 ліпеня, з астатніх — з 22. Але яшчэ два гады ва ўсіх будзе захоўвацца судзімасць.

Прысуды накладалі пэўныя абмежаванні: даводзілася адзначацца ў міліцыі, нельга было без дазволу мяняць месца жыхарства, быў забаронены выезд за мяжу.

Разам з тым, звяртае ўвагу Равяка, застаюцца два «палітычныя», пра якіх фактычна забылі. Гэта Дзмітрый Мядзведзь і Святаслаў Барановіч. Яны асуджаныя на тры гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы і знаходзяцца пад нашмат больш жорсткімі абмежаваннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?