У Магілёве з-за хлуслівага паведамлення аб мініраванні з рэстарана эвакуявалі вяселле.

Увечары ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў памяшканні рэстарана «Санта-Марыя» ўнівермага «Цэнтральны» закладзена выбуховае прыстасаванне. На момант прыбыцця падраздзялення МНС работнікі міліцыі эвакуявалі 25 чалавек — удзельнікаў і гасцей вяселля.

Прылада выяўлена не была, інфармацыя пра мініраванне не пацвердзілася, аднак ўрачыстасць на дзве гадзіны прыйшлося перанесці на вуліцу.

Як высветлілася пазней, віноўнікам апынуўся мужчына 1957 года нараджэння.

Яго не задаволіў, як яму здалося, збіты сцэнар правядзення ўрачыстасці, і ён вырашыў унесці разнастайнасці.

«Такім жартаўнікам варта зразумець, што ўсталяваць асобу не складана, — падкрэсліла прадстаўнік Следчага камітэта Алена Салянюк. — Новыя тэхналогіі ў арсенале міліцыі дазваляюць раскрыць злачынства на працягу лічаных гадзін і нават хвілін».

У дачыненні да «весялуна» заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Рэспублікі Беларусь. За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?