Выпадак адбыўся 18 сакавіка каля 21.00. Два п’яныя маладзёны спынілі двух хлопцаў і забралі «Кока-Колу». Калі адзін з іх папрасіў яе вярнуць, хуліганы вылілі напой на зямлю і пачалі біць маладога чалавека.

У выніку хлопец атрымаў закрыты пералом носа, крывападцёкі і драпіны. Потым злодзеі збілі і другога хлопца.

Суд прызнаў іх вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Цяпер, калі маладыя людзі ўчыняць яшчэ якое-небудзь злачынства, то правядуць за кратамі год.

Хлопцы атрымалі адтэрміноўку на год і шэсць месяцаў. Калі ў гэты час у іх будуць прыкладныя паводзіны, то за кратамі яны не апынуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?