Шчучынскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце ўнясення службовай асобай заведама лжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, учыненага з асабістай зацікаўленасці.

Устаноўлена, што вытворца работ (прараб.) Шчучынскай МПМК-166 з мая 2010 года па чэрвень 2012 года, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, перыядычна адпраўляў пяць падначаленых рабочых выконваць будаўніча-мантажныя работы на дачным доме сваёй знаёмай. Пры гэтым для налічэння і выплат ім заробку, а таксама іншых выплат уносіў заведама лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы — табелі ўліку працоўнага часу і табелі — разлікі на выплату надбаўкі за раз'язны характар работ, якія падаваў у аддзел кадраў і бухгалтэрыю прадпрыемства. У выніку рабочым, якія не выконвалі абавязкі, было неабгрунтавана налічана больш як 12 млн. рублёў.

Фігуранту справы прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 427 КК (службовая падробка). Матэрыяльны ўрон ён пакрыў у поўным аб'ёме.

Крымінальная справа перададзена пракурору для вырашэння пытання пра накіраванне ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?