22.07.2013 / 15:16

На аўторак прагназуюць моцныя дажджы

У бліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона з цэнтрам над Смаленскай вобласцю. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Гэтай ноччу тэмпература паветра +9. +14°С, дзённая ад +14°С да +22°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

У сераду і чацвер тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклона, які змяшчаецца са Смаленскай вобласці на Маскоўскую.

Таму ў наступныя двое сутак у нашай краіне захаваецца няўстойлівае надвор’е. 24 ліпеня ў многіх раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ў ноч на сераду складзе 9–16°С, у разгар дня 18–24°С цяпла. 25 ліпеня кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць месцамі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10. +16 ° С, у чацвер днём паветра прагрэецца да +20

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру