22.07.2013 / 15:47

На мяжы затрымалі злачынцу, які знаходзіўся ў вышуку 20 гадоў

Полацкімі памежнікамі 19 ліпеня ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Грыгараўшчына" пры спробе выезду з Беларусі ў Латвію затрыманы грамадзянін РФ, які лічыцца ў міжнародным вышуку.

Як паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка, выхадзец Украіны 1968 года нараджэння, які жыве ў Падмаскоўі, збіраўся пераехаць цераз беларуска-латвійскую мяжу на аўтамабілі "БМВ", каб схавацца ў Еўропе ад крымінальнага пераследу.

Затрыманы з 1992 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку за арганізацыю заказнога забойства і крадзеж аўтамабіля ў Курску. Пры затрыманні ў пункце пропуску супраціўлення не аказаў.

Затрыманы перададзены супрацоўнікам міліцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру