22.07.2013 / 15:59

Маладзёну, які збіў доктара-сірыйца ў электрычцы, выставілі абвінавачванне 4

Яго вінавацяць у хуліганстве — частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да двух гадоў пазбаўлення волі.

Пакуль што хлопец па-ранейшаму застаецца пад вартай. Следства працягваецца. Пасля завяршэння ўсіх следчых дзеянняў справа будзе перададзеная ў суд.

Нагадаем, 6 ліпеня ў электрычцы Орша — Мінск у раёне станцый Слабада — Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з'яўляецца клінічным ардынатарам адной з бальніц Мінска.

Следствам ужо ўстаноўлена, што зроблена гэта было беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў.

0
мда / Адказаць
22.07.2013 / 16:01
а то петушились то как, петушились!
0
а как зовут этого маладзена? / Адказаць
22.07.2013 / 16:09
нужно же знать
0
Алег / Адказаць
22.07.2013 / 16:11
Маё меркаваньне простае-даць максімум па такім артыкуле!І на месцы лекара яшчэ і кампэнсацыю грашовую патрабаваць.Быдлу толькі так можна даць зразумець(((Нажаль....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру