Прычынай смерці вакаліста рок-гурту «Кароль і Шут» Міхаіла Гаршанёва стала сардэчная недастатковасць.

Гаршанёў быў знойдзены мёртвым у доме №5 па Азяркоўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу 19 ліпеня. Цела знайшла жонка спевака. Знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці заўважана не было. Гаршанёву было 39 гадоў. Следчы камітэт Расіі правёў праверку абставінаў, прычынай смерці названа сардэчная недастатковасць.

На паніхідзе па Гаршанёву ў Санкт-Пецярбургу ўжо пабывалі больш за сем тысяч прыхільнікаў «Караля і Шута». Месца пахавання артыста пакуль невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?