Маладафронтавец Іван Шыла трапіў у прыгоды падчас канікулаў, якія ён праводзіць у родным Салігорску.

Той самы капялюш разладу.

Той самы капялюш разладу.

«Я сам вялікі прыхільнік расказаць, што Салігорск такі самы горад, як і любы іншы. Людзі тут розныя, але агулам пераважаюць, кажучы пра небяспекі, наркаманы і бойкі, — піша ў сваім Фэйсбуку Іван Шыла. —

На сёмы дзень майго спакойнага побыту на малой радзіме, вырашылі завітаць у начны клуб. Праблема была ў капялюшы. Ну нашу я капялюш у горадзе шахцёраў, справа тут нязвыклая. Хоць, гэта была толькі зачэпка.
Кампаніі маладых хлопцаў трэба было перад заканчэннем знайсці спарынг-партнёраў.Галаўныя ўборы ў гэтай справе істотна дапамагаюць.

Казаў, што іх не ведаю, словаў кепскіх на іх адрас не гаварыў, не дапамагло. Бойка была знатная. На два дзясяткі чалавек.

Праўда, мяне неяк усё адно пабілі. Швы накладзены, тэлефона няма. Небясьпечны горад Салігорск. І самае цікавае, што капялюш скралі».

Іван навучаецца ва ўніверсітэце горада Катавіцы (Польшча). У свой час прайшоў праз крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, адбыў шмат адміністрацыйных арыштаў. Служыў у войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?