22.07.2013 / 17:43

У цэнтры Мінска рух перакрыў гусенічны экскаватар

22 ліпеня ў Мінску на вуліцы Свярдлова падчас руху ў бок цэнтра горада ўпаў з платформы цягача экскаватар.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, гусенічная машына зачапілася стралой каўша за канструкцыю пуцеправода.

Экскаватар з праезнай часткі прымае спецыяльная тэхніка. Кіроўца экскаватара не ўлічыў вышыню пуцеправода, дарэчы, самага нізкага ў Мінску. Сам вадзіель не пацярпеў. Па даным факце праводзіцца праверка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру