22.07.2013 / 18:00

Хідынк звольніўся з «Анжы»

Галоўны трэнер махачкалінскага футбольнага клуба «Анжы» (Расія) Гуус Хідынк пакінуў сваю пасаду. Замест яго кіраваць камандай будзе галандзец Рэнэ Меленстэн,
які ўвайшоў у трэнерскі штаб «Анжы» перад пачаткам сезона-2012/13, а раней быў памочнікам сэра Алекса Фергюсана ў «Манчэстар Юнайтэд».

Паводле словаў Хідынка, настаў час, калі «Анжы» можа развівацца далей без яго ўдзелу, таму ён вырашыў пакінуць сваю ​​пасаду.

У першых двух турах чэмпіянату Расіі сезона-2013/14 «Анжы» набраў адно ачко. Каманда Хідынка згуляла ўнічыю з маскоўскім «Лакаматывам» (2:2) і саступіла сталічнаму «Дынама» (1:2).

Хідынк працаваў галоўным трэнерам «Анжы» з лютага 2012 года. У чэмпіянаце Расіі сезона-2012/13 махачкалінцы занялі трэцяе месца, паказаўшы найлепшы вынік у гісторыі клуба.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру