22.07.2013 / 18:07

Настаўнікам дадаюць дзве гадзіны працы на тыдзень 25

Наколькі дзякуючы гэтаму павысіцца заробак, у Міністэрстве адукацыі пакуль не кажуць.

«Пакуль медыкі і настаўнікі не пачнуць самі сябе аптымізаваць, ніякіх высокіх заробкаў не можа быць. Мы ж дамовіліся з педагогамі: 18 гадзінаў на тыдзень стаўка. Ну, а калі падцягнуцца і зрабіць 20, ну зрабіце крок насустрач», — казаў Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні да народа.

Праз тры месяцы Міністэрства адукацыі адрэагавала. Стаўка будзе 20 гадзінаў на тыдзень.

Гэта пацвярджаюць у Мінадукацыі: «З 18 да 20 гадзінаў. Мяркую, напрыканцы гэтага тыдня ці ў пачатку наступнага будуць гатовыя дакументы».

Атрымліваецца, настаўнік мусіў адпрацаваць 18 гадзінаў на тыдзень, каб атрымаць увесь заробак — стаўку. А цяпер трэба працаваць больш.

А пра падвышэнне заробкаў ніхто не кажа, — адразу гаворыць настаўніца гісторыі Марыя з Мінску.

«Каб я болей працавала і атрымоўвала столькі ж. Заробак не павялічваецца, толькі павялічваецца праца. А калі не буду забіраць гэтыя гадзіны, плаціць будуць меней.

Зараз у мяне заробак 2,8 мільёна рублёў», — тлумачыць настаўніца.

У раёнах і мястэчках яшчэ горш: дзяцей не хапае, а стаўку павышаюць. Цяпер настаўнікі будуць біцца за гадзіны, каб іх хапіла на заробак.

«У нас, каб набраўся клас, будуць класы аб’ядноўваць, бо трэба, каб было 20 чалавек. І настаўнікі будуць дзяліць гадзіны.
А калі школа малакамплектаваная, напрыклад, два педагогі і паміж імі трэба будзе дзяліць гадзіны. А стаўкі не хопіць…», — кажа настаўніца з Віцебскай вобласці.

І дадае, што цяпер давядзецца выдумваць дадатковыя ўрокі:

«Прыйдзецца ствараць нейкія гурткі ці факультатывы, каб дабраць гэтыя гадзіны. А заробак наўрад ці ўздымуць…»

У адміністрацыі сталічнай школы заробак настаўнікаў лічаць дастатковым.

«Па лістках педагогаў я не скажу, што гэта самы нізкі заробак. Добры заробак!» — упэўніваюць у школе.

Паводле Белстату, сярэдні заробак настаўнікаў за травень складае 3 мільёны 486 тысяч рублёў.
Для параўнання: сярэдні заробак па Мінску за травень — больш за 6 мільёнаў рублёў.

0
nuchandrik2013 / Адказаць
22.07.2013 / 19:47
Разумнейшых спосабаў павышэння "заробкаў" настаўніка не знайшлося! Запрашаем на працу настаўнікам з акладам 1400000. І чакаем, што прыйдуць высокаадукаваныя, высокаматываваныя, паслухмяныя педагогі-наватары, якія навучаць высокаму, добраму, вечнаму.
0
цюбіцейка / Адказаць
22.07.2013 / 20:17
пакуль не будуць страйкаваць - не будзе нікому шчасця
0
mo6ka / Адказаць
22.07.2013 / 20:18
На выбарах дапрацуеце.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру