Пару дзён таму цела 11-гадовага хлопчыка было знойдзена ў пятлі на дрэве ў лесе на тэрыторыі аздараўленчага лагера, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе акалічнасці здарэння. Зараз апытваюцца сваякі, настаўнікі і знаёмыя загінулага. Праводзіцца праца з яго школьнымі равеснікамі.

Згодна з атрыманымі данымі, хлопчык праблем і канфліктаў сярод равеснікаў, а таксама аднакласнікаў не меў. Раней спробаў суіцыду не рабіў.

Хлопчык прыехаў у лагер для аздараўлення. Пражываў у прыёмнай сям’і. Біялагічныя бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў са снежня 2011 года.

Хлопчык сумаваў па сваёй біялагічнай маці і адчуваў віну перад ёю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?