Свет11

Студэнта-футбаліста арыштавалі за тое, што брахаў на паліцэйскага сабаку

Чалец футбольнай каманды Універсітэта Фларыды Антоніа Морысан арыштаваны за тое, што брахаў на паліцэйскага сабаку.

Інцыдэнт адбыўся раніцай у нядзелю: паліцэйскі са службовым сабакам аглядаў аўтамабіль, калі 19-гадовы Морысан пачаў брахаць на жывёліну.

Паводле законаў штата Фларыда, прыставанне да паліцэйскага сабакі «пры выкананні службовых абавязкаў» і іншыя адцягваючыя яго ад працы дзеянні расцэньваюцца як злачынства.

Сам Морысан сцвярджае, што сабака пачаў брахаць на яго першым.

Трэнер універсітэцкай зборнай заявіў, што адхіліць футбаліста ад спаборніцтваў прынамсі на дзве гульні.

Гэта ўжо другое затрыманне Антоніа Морысана за апошнія пяць тыдняў. У чэрвені ён быў арыштаваны за прымяненне фізічнай сілы.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць