22 ліпеня каля паўтара дзясятка чалавек прынялі ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Брусэлі і была прымеркавана да ўдзелу міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства.

Арганізатарам акцыі выступіла Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (МФПЧ).

Удзельнікі пікету стаялі на плошчы Шумана, вакол якой размешчаны ўстановы Еўракамісіі, з партрэтамі беларускіх палітвязняў і скандавалі лозунгі «Свабоду палітвязням!» і «Вызваліце ​​іх зараз!».
На іх былі надзетыя майкі з партрэтамі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнта МФПЧ, які вось ужо амаль два гады знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітычным вязнем.
«Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыехаў сёння ў Брусэль на абед, у той час як 12 палітвязняў у Беларусі не могуць нармальна харчавацца,
знаходзячыся ў турмах», — заявіў перад пачаткам акцыі дырэктар міжнародных арганізацый МФПЧ Антуан Маделан.

«Мы патрабуем вызвалення палітвязняў, якія з’яўляюцца сімвалам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, прызнаных міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі», — падкрэсліў ён.

Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?