Калумніст газеты «Советская Белоруссія» Усевалад Шымаў лічыць Навальнага «кампраміснай постаццю» ў расійскай апазіцыі. На думку Шымава, Навальнаму ўдалося акумуляваць пратэставыя настроі і чаканні розных слаёў грамадства, але найперш «крэатыўнага класа» — людзей, якія працуюць у сферы паслуг. «У ім бачаць свайго і лібералы, і патрыёты, і расейскія нацыяналісты», — піша Шымаў. «Да таго ж Навальны карыстаецца падтрымкай Захаду, які, цалкам магчыма, ужо зрабіў ці зробіць на яго стаўку як на свайго асноўнага агента ўплыву ў Расіі», — падсумоўвае Шымаў у духу тэорый змовы.

Усевалад Шымаў стаіць на пазіцыях панславізму. Ягоны бацька Уладзімір Шымаў працуе рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, а брат Яраслаў Шымаў пры гэтым — супрацоўнікам расійскай службы амерыканскага радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?