Сяргей Крывец, аўтар першага гола ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў (2008), не забіў «Шахцёру» пенальці.

Сяргей Крывец, аўтар першага гола ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў (2008), не забіў «Шахцёру» пенальці.

Нагадаем, што тыдзень таму БАТЭ у Барысаве саступіў з лікам 0:1, і таму сёння ў Карагандзе клубу трэба была толькі перамога.
Аднак выйграў «Шахцёр» 1:0, прычым гол на 82-йт хвіліне забіў беларускі легіянер карагандзінцаў Ігар Зяньковіч, які пачынаў кар’еру ў БАТЭ.

На 67-й хвіліне Сяргей Крывец (БАТЭ) не рэалізаваў пенальці.

Пяць гадоў запар БАТЭ гуляў у групавой стадыі еўракубкаў: у 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013 — Лігі чэмпіёнаў, у 2009/2010, 2010/2011 гг. — Лігі Еўропы.

Сёлета футбольнай восені не будзе.

відэа Football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0