Міністр абароны Егіпта генерал Абдэль Фатах Сісі заклікаў грамадзян краіны выйсці ў пятніцу на дэманстрацыю супраць тэрарызму.
Як заявіў егіпецкі ваеначальнік, неабходна, каб народ упаўнаважыў вайскоўцаў на барацьбу з гвалтам і тэрарызмам.
Прыхільнікі зрынутага прэзідэнта Махамеда Мурсі пратэстуюць супраць умяшання арміі ва ўнутрыпалітычныя працэсы і абвінавачваюць вайскоўцаў у выкраданні былога кіраўніка дзяржавы.
Па словах Абдэля Фатаха Сісі, ён не заклікае да адкрытага гвалту і выступае за нацыянальнае прымірэнне.
Між тым ён абверг чуткі пра раскол у вайсковых шэрагах. «Клянуся Алахам — егіпецкая армія адзіная», — заявіў генерал.