Падобную да докшыцкага мутанта жывёлу застрэлілі ва Украіне. Гэта аказаўся янотавідны сабака.
Пра гэта паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Ратавальнікі расказалі, што жывёла нападала на кароў і цялятаў, кусаючы іх за ногі.
Забітую істоту забраў і перавёз на тэрыторыю ветэрынарнай станцыі галоўны ветэрынарны ўрач Докшыцкага раёна Алесь Салаўёў. Ён распавёў:
«Гэта жывёла — самая дробная з траіх ёй падобных, якіх бачылі ля Пруднікаў. Яшчэ дзве ўцяклі».
Алег Салаўёў не можа назваць дакладна від жывёлы. Гаворыць, што і паляўнічыя спрачаюцца: хто б гэта мог быць.
Паляўніцтвазнавец Докшыцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Дзяніс Паўловіч выказаў здагадку, што гэта мутант нейкага віду. «Я бачыў труп гэтай жывёлы на тэрыторыі ветстанцыі. Цяжка сказаць, хто б гэта мог быць. Думаю, мутант нейкага віду.
Для мяне так на гіену падобна. Нешта ў ёй лісінае, нешта ад янота, нешта ад сабакі».Галоўны ветэрынарны ўрач Докшыцкага раёна Алег Салаўёў не бачыць сенсацыі ў гэтым выпадку і збіраецца проста спаліць труп жывёлы.
***
Труп мутанта спалілі, а хто гэта быў, не даведаліся
На жаль,
«Гэтаму трупу ўжо тры дні. Таму яго ўтылізавалі», — паведаміў сумную навіну намеснік галоўнага ўрача Докшыцкай раённай ветэрынарнай станцыі Віктар Саковіч.
Самае цікавае, што біялагічны від, да якога належыць забітая пачвара, так і не высветлілі. Саковіч прызнаўся,
што «не бачыць у здарэнні нічога дзіўнага».
Аднак шанц даведацца, ці належаў труп гіене, хвораму сабаку, незвычайнаму метысу ці містычнай чупакабры усё ж ёсць. Саковіч расказаў, што дастаўленая на ветстанцыю істота «была нечым кшталту шчанюка».
«А некалькі дарослых асобінаў жывыя і ўцяклі ў лес», — сказаў ветэрынар.
Кірыла Хілько
Тым часам Еўрарадыё паведамляе, што ва Украіне застрэліў «чупакабру» уладальнік невялікай гаспадаркі.
Ён адразу перадаў труп жывёлы біёлагам, якія і высветлілі, што «чупакабра» насамрэч з’яўляецца янотападобным сабакам.
«Гэта малады самец янотападобнага сабакі», — безапеляцыйна заявіў доктар біялагічных навук прафесар Таўрычаскага агротэхналагічнага універсітэта Анатоль Волах.
Янотападобнага сабаку сталі разводзіць у СССР у калгасах ў 1939 годзе, ён мае вельмі добры мех.А калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, усіх жывёл выпусцілі ў натуральныя прыродныя ўмовы. Янотападобны сабака — драпежнік, але сілкуецца і расліннай ежай. Не грэбуе таксама падаллю і харчовымі адкідамі.