На сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая прайшла 22 ліпеня ў Брусэлі з удзелам кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітвязняў у Беларусі.Пра гэта паведамілі ў
«Так, гэта пытанне ўзнімалася. Вызваленне палітычных вязняў і іх поўная рэабілітацыя агучваліся як адна з галоўных умоў. Кіраўнікі МЗС таксама агучылі жаданне бачыць больш канструктыўнае стаўленне з боку Беларусі», — падкрэслілі ў
На пытанне пра рэакцыю Уладзіміра Макея ўНе на ўсе пастаўленыя пытанні быў дадзены адказ і некаторыя тэмы замоўчваліся, але літоўская дэлегацыя знайшла ў выказваннях больш канструктыўнасці і жадання выбудоўваць адносіны з ЕС».прэс-службе адзначылі: «Літоўская дэлегацыя знайшла рэакцыю Беларусі больш канструктыўнай, чым раней.
Нагадаем, адразу пасля сустрэчы Макей на пытанне брусэльскага карэспандэнта «Радыё Свабода» «ці абмяркоўвалася зняцце санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска ў абмен на вызваленне палітвязняў» адказаў: «Мы абмеркавалі ўсе пункты, якія стаялі на парадку дня, што датычацца нашага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам».
23 ліпеня, каментуючы мінулыя перамовы ў інтэрв’ю вузкаму колу прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ, Макей заявіў, што на сустрэчы ў Бруселі Беларусь выступіла за адмену санкцый ЕС.
0
0
0
0
0
0