24.07.2013 / 15:43

Лукашэнка павіншаваў каралеву Лізавету ІІ з нараджэннем наследнага прынца 4

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II, герцага і герцагіню Кембрыджскіх з нараджэннем наследнага прынца.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў здароўя і шчасця нованароджанаму і ўсёй каралеўскай сям'і, а таксама міру і дабрабыту народу Вялікабрытаніі.

0
Друя / Адказаць
24.07.2013 / 15:51
Лізавета... Кацярына...
0
re / Адказаць
24.07.2013 / 16:18
дыялог з Захадам пачаўся
0
Ф Кепскі / Адказаць
24.07.2013 / 19:50
А ці каралева яго павіншавала з нараджэньнем сына Мікалая? Таксама ж насьледнік. Заўсёды ў іх там на захадзе двайныя стандарты.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру