Забітая пад Докшыцамі жывёла выглядае як гіена. Аднак адкуль у Беларусі гіены?

Забітая пад Докшыцамі жывёла выглядае як гіена. Аднак адкуль у Беларусі гіены?

Падобную да докшыцкага мутанта жывёлу застрэлілі ва Украіне. Гэта аказаўся янотападобны сабака.

Падобную да докшыцкага мутанта жывёлу застрэлілі ва Украіне. Гэта аказаўся янотападобны сабака.

21 ліпеня на пашы каля аграгарадка Пруднікі, што ў Докшыцкім раёне, работнікі малочна-таварнай фермы забілі невядомую жывёлу, якая нападала на кароў і цялятаў.

Пра гэта паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі расказалі, што жывёла кусала кароў і цялятаў за ногі.

Забітую істоту забраў і перавёз на тэрыторыю ветэрынарнай станцыі галоўны ветэрынарны доктар Докшыцкага раёна Алесь Салаўёў. Ён распавёў:

«Гэта жывёла — самая дробная з траіх ёй падобных, якіх бачылі ля Пруднікаў. Яшчэ дзве ўцяклі».

Алег Салаўёў не можа назваць дакладна від жывёлы. Кажа, што і паляўнічыя спрачаюцца: хто б гэта мог быць.

Паляўніцтвазнавец Докшыцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Дзяніс Паўловіч выказаў здагадку, што гэта мутант нейкага віду.
«Я бачыў труп гэтай жывёлы на тэрыторыі ветстанцыі. Для мяне дык на гіену падобна. Нешта ў ёй лісінае, нешта ад янота, нешта ад сабакі».
Як стала вядома карэспандэнту «Нашай Нівы», труп жывёлы, якая нападалана кароў у Докшыцкім раёне, спалілі.

«Гэтаму трупу ўжо тры дні. Таму яго ўтылізавалі», — паведаміў сумную навіну намеснік галоўнага доктара Докшыцкай раённай ветэрынарнай станцыі Віктар Саковіч.

Біялагічны від, да якога належыць забітая пачвара, так і не высветлілі.
Саковіч прызнаўся, што «не бачыць у здарэнні нічога дзіўнага».

Аднак шанец даведацца, ці належаў труп гіене, хвораму сабаку, незвычайнаму метысу ці містычнай чупакабры, усё ж ёсць. Саковіч сказаў, што дастаўленая на ветстанцыю істота «была нечым кшталту шчанюка».

«А некалькі дарослых асобінаў жывыя і ўцяклі ў лес», — пацвердзіў ветэрынар.

У Акадэміі навук нашага журналіста папрасілі даслаць не фота, а біялагічны матэрыял забітага звера. Тады яго можна будзе ідэнтыфікаваць дакладна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?