Савет Міністраў Беларусі прапрацуе пытанне захоўвання канфіскаваных у п’яных кіроўцаў аўтамабіляў. Пра гэта сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Генпракуратуры Уладзімір Турко.

Уладзімір Турко адзначыў, што тэрміны захоўвання будуць мінімальнымі, бо справы ў дачыненні да п’яных кіроўцаў не ўяўляюць асаблівай складанасці. «Максімальны тэрмін расследавання 2 месяцы.
Па гэтым складзе злачынства не можа быць пытанняў, прысуд, як правіла, уступае ў законную сілу праз 10 сутак пасля яго абвяшчэння», — растлумачыў ён.

Закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення

ўступіць у сілу 24 кастрычніка.
Сярод найбольш рэзанансных новаўвядзенняў значыцца норма аб канфіскацыі аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў пры паўторным парушэнні цягам года.

Істотна павялічацца сумы штрафаў, стане больш жорсткай крымінальная адказнасць. Дзеянне закона будзе распаўсюджвацца не толькі на беларускіх, але і на замежных грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?