Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпусціць альбом-трыб’ют самому сабе. Праект «Lyapis Crew: ТРУб'ют» быў анансаваны на сайце Planeta.ru.

Прыняць удзел у стварэнні трыб’юта могуць усе ахвотныя. Для гэтага кавер на песню «Ляпісаў» трэба размясціць на гэтай старонцы. Удзельнікі гурту ўдакладняюць, што кавер можна запісаць на любую кампазіцыю, аднак выканаць яго неабходна «у стылістыцы сучасных «Ляпісаў». Па словах музыкаў, гэта павінна быць «буйная, магутная і прыгожая музыка са знакам «ТРУ».

Лепшыя каверы, якія ў выніку ўвойдуць у «ТРУб’ют», адбярэ сам гурт.
Акрамя таго, яшчэ дзве песні будуць уключаны на аснове вынікаў народнага галасавання.

Усе жадаючыя таксама могуць прыняць удзел у фінансаванні праекта. Збор сродкаў таксама ідзе на сайце Planeta.ru, магчымы памер узносу — ад 200 да 2500 расійскіх рублёў. Кампанія пачалася 24 ліпеня і працягнецца да канца лістапада.

Дыскаграфія гурту «Ляпіс Трубяцкой» цяпер уключае 12 студыйных альбомаў. «Рабкор», апошні з іх, паступіў у продаж вясной 2012 года. Наступны дыск гурт плануе выпусціць у 2014-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?