Герцаг і герцагіня Кембрыджскія назвалі свайго нованароджанага сына Джордж Александар Луі.
Незадоўга да гэтага каралева Лізавета II наведала свайго нованароджанага праўнука ў Кенсінгтонскім палацы, дзе жывуць герцаг і герцагіня Кембрыджскія.
У палац таксама прыехалі дзядзька і цётка - прынц Гары і Піпа Мідлтан, сястра герцагіні Кембрыджскай.
Каралева была з праўнукам каля паўгадзіны. Яна была без мужа, прынца Філіпа, які папраўляецца пасля аперацыі, перанесенай у пачатку чэрвеня.
Лізавета II у пятніцу адпраўляецца на традыцыйны летні адпачынак у замак Балморал у Шатландыі.
Уільям і Кейт з нованароджаным пакінулі шпіталь Сэнт-Мэры ў заходнім Лондане ўвечары ў аўторак.