Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння на пасяджэнні аблвыканкама даручыў да 1 снежня навесці парадак на сельскагаспадарчых аб’ектах рэгіёну.

«Да 1 снежня мы павінны навесці поўны парадак на зямлі», — падкрэсліў старшыня аблвыканкама, даручыўшы кіраўнікам мясцовых органаў улады зрабіць для гэтага ўсе захады. «Засяроджваейце рэсурсы, прыцягвайце замацаваных шэфаў», — сказаў ён.

Пры рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі асаблівую ўвагу трэба надаць зносу аварыйных будынкаў. Аляксандр Косінец нагадаў, што ўвосень 2014 года ў Гарадоцкім раёне пройдзе рэспубліканскі фестываль-кірмаш работнікаў вёскі «Дажынкі», да правядзення якога ўся тэрыторыя Віцебскай вобласці павінна быць прыведзена ў ідэальны стан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?