Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц перад сустрэчай кіраўнікоў ветэрынарных службаў Беларусі, Расіі і Украіны па выпрацоўцы сумесных захадаў барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

«Драматызаваць не трэба сітуацыю, яна кіраваная. Ёсць ачагі захворвання, дзе прыняты ўсе захады, каб лакалізаваць ачагі і не дапусціць распаўсюду афрыканскай чумы свіней. Праца ветэрынарных службаў па ўзаемадзеянні з насельніцтвам вядзецца зладжана і арганізавана», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Адказваючы на пытанне, колькі будзе доўжыцца афрыканская чума свіней у Беларусі, міністр не стаў рабіць прагнозаў:

«Усё будзе залежаць ад прыманых захадаў і, безумоўна, ад кожнага чалавека. Усе павінны разумець, што гэта бяда не аднаго дня. Чым больш арганізаваныя і свядомыя будуць усе грамадзяне краіны, тым хутчэй атрымаецца вырашыць праблему».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?