«Беларускай калійнай кампаніяй» будзе кіраваць жанчына
Алена Кудравец раней была намеснікам дырэктара на «Беларуськаліі», адказвала за маркетынг.
Фота з "Аднакласнікаў"
Фота з "Аднакласнікаў"
Фота з "Аднакласнікаў"
Новым дырэктарам «Беларускай калійнай кампаніі» стала Алена Кудравец.
Пасада вызвалілася пасля
сыходу былога дырэктара Валерыя Іванова на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Алене Кудравец (Барачэні) 42 гады, яна скончыла Старобінскую школу-гімназію (1987), юрфак БДУ (1992). З 1992 працавала на «Беларуськаліі» — адметная стабільнасць.
Да нядаўняга часу была намеснікам дырэктара, адказвала за маркетынг.
* * *
«Беларуская калійная кампанія» — сумесная беларуска-расійскае прадпрыемства па продажах калія. Кожнаму боку належыць па 50% акцый — расійскай паловай валодае «Уралкалій», а беларускай — «Беларуськалій» (45%) і Беларуская чыгунка (5%).
ЯМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ