Сам факт паездкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Брусэль паказвае, што адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам паляпшаюцца», — сказаў пасол Венгрыі ў Беларусі Вілмаш Сіклавары 25 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У сваю чаргу, пасол Сербіі ў Беларусі Стоян Еўціч адзначыў, што неаднаразова казаў, што санкцыі нічога не вырашаюць.

«Тое, што Макей цяпер можа паехаць у Еўропу без усякіх праблем і весці там дыялог, — вельмі карысна. Толькі дыялог можа спрыяць паляпшэнню адносін», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, 24 чэрвеня гэтага года Рада міністраў замежных спраў ЕС на пасяджэнні ў Люксембургу прыняў рашэнне аб прыпыненні візавых санкцый у дачыненні да Макея. Санкцыі прыпыненыя на той час, пакуль ён займае пасаду міністра замежных спраў Беларусі. У той жа час Макей застаецца ў спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца фінансавыя санкцыі (рахункі і ўласнасць гэтых асоб на тэрыторыі ЕС павінны быць замарожаныя).

22 ліпеня Макей у Брусэлі ўзяў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС і Усходняга партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?