Новая тэлепрыстаўка Chromecast ад Google забяспечвае бесправадную трансляцыю аўдыё-і відэасігналу на тэлевізар з мабільных прылад і камп'ютараў.

Мікракамп'ютар Chromecast ад Google выглядае як флэшка і займае столькі ж месца, гаджэт падключаецца да HDMI-уваходу тэлевізара і дазваляе праглядаць відэа з YouTube, Netflix і Google Play, а таксама любыя іншыя медыяфайлы, якія могуць быць адкрыты ў браўзеры Chrome.

У адрозненне ад свайго галоўнага канкурэнта, функцыяналу AirPlay ад Apple, Chromecast дазваляе карыстацца мабільнай прыладай нават падчас трансляцыі.

Тэлепрыстаўка ўжо даступная для замаўлення ў Google Play і Amazon па цане $35, пры гэтым пакупнікі атрымліваюць тры месяцы доступу да відэасэрвісу Netflix.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?