Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Віталь Васількоў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляюць у фэйсбуку яго сябры.

Віталь Васількоў быў затрыманы днём 25 ліпеня, калі выйшаў э офіса кампаніі на вуліцу пакурыць.

Ён шукаў затрыманага раніцай актывіста «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава.

Нагадаем, што Вінаградаў быў затрыманы раніцай 25 ліпеня каля свайго дома, калі збіраўся паехаць на суд над Уладзімірам Някляевым. Пасля некалькіх гадзін, праведзеных у Маскоўскім РУУС, Павел быў адпушчаны пасля «прафілактычнай гутаркі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?