Сусветны Дзед Мароз казакоў-гвардзейцаў з 26 па 28 ліпеня наведае свайго беларускага калегу ў Белавежскай пушчы, паведамілі карэспандэнту БелТА ў турыстычным аддзеле нацыянальнага парку.

Дружалюбны працоўны візіт казацкага Дзеда Мароза з г. Гатчына Ленінградскай вобласці адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі праекта «Казачная карта Расіі і Беларусі». Для госця, які ўпершыню наведае Белавежскую пушчу, правядуць экскурсію. Плануецца, што падчас сустрэчы беларускі і казачы Дзяды Марозы абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, а таксама разам папрацуюць. У прыватнасці, калегі-чараўнікі не раз выйдуць на ганак рэзідэнцыі, каб павітаць наведвальнікаў пушчанскай сядзібы. Таксама Дзяды Марозы наведаюць памежную заставу імя Рыгора Кафанава, размешчаную на тэрыторыі Белавежскай пушчы, і дзіцячы сацыяльны прытулак.

Апошні раз Сусветны Дзед Мароз казакоў-гвардзейцаў і беларускі Дзед Мароз сустракаліся ў чэрвені на адкрыцці летняга сезону ў Цара Берандзея ў Пераслаўлі-Залескім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?