Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку за чэрвень 2013 года.

Згодна з імі, беларусы зарабляюць ужо па 5 160 000 рублёў — $592.
Гэта абнаўленне чарговага гістарычнага максімума. Месяц таму заробак складаў каля $570.

У Мінску ж жывецца яшчэ лепш.

У сталіцы ў чэрвені зарабілі $764!
У параўнанні з маем заробак вырас на $35.

Самая прыбытковая сфера — «дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай».

Белы заробак праграмістаў склаў $1459.

А вось у сацыяльных работнікаў зарплата ледзь перавышае $340.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?