У Бахчысарайскім раёне Крыма выратаваны грамадзянін Беларусі 1971 года нараджэння, якога вынесла ў Чорнае мора на надзіманым матрацы.

25 ліпеня ў 19.35 ад адпачывальнікаў паступіла паведамленне, што ў моры на адлегласці 700 метраў ад берага чалавека зносіць у мора. Супрацоўнікі вадалазна-ратавальнага аддзялення сяла Пясчанае выехалі на катары і даставілі мужчыну на бераг. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?